Выручка ад работы гандлёвых пляцовак «Лясны домік» лясгасаў Магілёўскага ДВЛГА склала больш як Br1,2 млн. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар аб'яднання Сяргей Максімовіч, падводзячы вынікі работы лясгасаў Магілёўскай вобласці ў 2023 годзе, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
Адным з дасягненняў Магілёўскага ДВЛГА ў 2023 годзе Сяргей Максімавіч назваў адкрыццё фірменнай гандлёвай пляцоўкі «Лясны домік» у Першым нацыянальным гандлёвым доме ў Мінску. У Мінлясгасе нагадалі, што ў снежні мінулага года не толькі гандлёвы, але і іміджавы аб'ект у сталіцы рэалізаваў Бялыніцкі лясгас. Знакавай падзеяй стала і адкрыццё адной з найбольш паспяховых гандлёвых пляцовак у галіне на сёння ў Бабруйскім лясгасе. «Выручка ад рэалізацыі прадукцыі на гандлёвых пляцоўках «Лясны домік» лясгасаў Магілёўскага ДВЛГА склала больш як Br1,2 млн. Гэту работу будзем развіваць і ў 2024 годзе», - сказаў Сяргей Максімовіч.
Дырэктар аб'яднання таксама акцэнтаваў увагу на ахове лясоў ад пажараў. У 2023 годзе ў лясгасах вобласці адбылося 83 лясныя пажары на агульнай плошчы 109,5 га. Яны ахапілі ўсе рэгіёны вобласці. Лідэрам па колькасці зафіксаваных пажараў стаў Бабруйскі лясгас (23 выпадкі). Найменшая колькасць узгаранняў адзначана ў Чавускім лясгасе (1 выпадак). Найбольшую шкоду лясныя пажары нанеслі Касцюковіцкаму лясгасу. У выніку 8 пажараў тут пацярпела 88,6 га. «Задача, якая стаіць перад лясгасамі вобласці, - якасная падрыхтоўка да новага пажаранебяспечнага сезона», - падкрэсліў Сяргей Максімовіч.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.10.2025 - 16:58
У Магілёўскай вобласці выраслі аб'ёмы агародніны, што закладваюцца на захоўванне ў міжсезонны перыяд
08.10.2025 - 16:03
У Прымор'і адкрыўся Адзіны цэнтр дэманстрацыі, продажу і абслугоўвання беларускай тэхнікі
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі