Высокая ацэнка працы медыкаў натхняе і надае сіл. Такім меркаваннем падзялілася загадчыца 3-га інфекцыйнага аддзялення Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы Кацярына Якубёнак.
Напярэдадні прафесійнага свята магіляўчанка стала ўладальніцай высокай узнагароды– Падзякі Прэзідэнта Беларусі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі.
«Высокая ацэнка працы медыкаў натхняе і надае сіл. Асабліва, калі атрымліваеш такую ўзнагароду за сваю прафесійную дзейнасць. Гэта нечакана і вельмі прыемна, – падзялілася Кацярына Якубёнак. – Цяпер усе медыцынскія работнікі пад асаблівай увагай, таму што мы аказаліся на перадавой у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Мы стараемся аказаць усю неабходную дапамогу нашым пацыентам, падыходзім да працы з асаблівай адказнасцю і поўнай аддачай. З-за каронавіруса павялічылася нагрузка, але мы ведаем і верым, што агульнымі намаганнямі мы пераадолеем гэтую бяду».
Загадчыца інфекцыйнага аддзялення ўпэўненая, што ўзнагарода аднаго чалавека – гэта прызнанне працы ўсяго калектыву ўстановы аховы здароўя.
«Паспяховая праца кожнага ўрача –заслуга ўсяго калектыву і кіраўніцтва бальніцы. Уменне прыйсці на дапамогу, падтрымаць, а часам і проста пагаварыць адзін з адным–усё гэта забяспечвае зладжаную працу ўстановы, – адзначыла Кацярына Якубёнак. – Напярэдадні прафесійнага свята хочацца пажадаць калегам здароўя, цярпення і сіл».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 11:41
24.04.2024 - 18:15
Дэлегат УНС Анастасія Гацко: нам варта навучыцца ў Прэзідэнта так шанаваць свет, як шануе яго ён
24.04.2024 - 13:48
«На карысць беларускага народа». Дэлегат расказаў аб чаканнях ад падатковай службы
24.04.2024 - 11:58
Першы дзень працы ВНС: меркаванне аб найважнейшай падзеі ў жыцці краіны
24.04.2024 - 10:49