Выстава беларускага фотамайстра Уладзіміра Шарнікава «Мая Беларусь» адкрыецца 16 кастрычніка ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Прадстаўлены праект – вынік шматгадовых вандровак аўтара па беларускіх вёсках. Іх жыццё і натуральнае хараство Уладзімір Шарнікаў па-майстэрску адлюстроўвае ў сваіх працах.
Уладзімір Шарнікаў – аўтар шматлікіх персанальных выстаў, прызёр нацыянальных і міжнародных конкурсаў. Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Бабруйску. З 1970 па 1992 гады служыў у радах Узброеных Сіл СССР і адначасова захапляўся фатаграфіяй. Пасля звальнення ў запас працаваў фотакарэспандэнтам у бабруйскіх газетах («Белорусский шинник», «Бобруйский курьер», «Вечерний Бобруйск»), фатографам газэты «Прессбол». З’яўляецца членам народнага фотаклуба «Мінск», БГА «Фотамастацтва».
Афіцыйнае адкрыццё экспазіцыі адбудзецца ў 17:00. Выстава будзе доўжыцца да 27 кастрычніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць