«Гераічная мінулая і слаўная будучыня» – тэматычная экспазіцыя, прысвечаная Дням Магілёўскай вобласці, адкрываецца сёння, 29 сакавіка, у беларускім павільёне ВДНГ у Маскве.
Да 22 красавіка наведвальнікі выставы змогуць даведацца ўсё пра прамысловы комплекс, гістарычную і культурную спадчыну, турыстычныя магчымасці рэгіёна. Праграма напоўнена прэзентацыямі і выставамі, асаблівая ўвага тэме патрыятызму, якую раскрыюць праекты «Свяшчэнныя рэліквіі Вялікай Айчыннай вайны» і «Дарогамі памяці і славы». У час Дзён Магілёўскай вобласці на ВДНГ запланавана падпісанне двухбаковых пагадненняў і дагавораў.
За час працы павільёна Рэспублікі Беларусь яго наведалі ўжо каля ста тысячаў чалавек. Прэзентаваць патэнцыял усіх рэгіёнаў нашай краіны ў рамках выставы «Расія», якая праходзіць у Маскве, - даручэнне Прэзідэнта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 11:13
03.05.2024 - 10:47
02.05.2024 - 15:29