RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выстава, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адкрылася ў музеі Масленікава

Тэматычная выстава, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адкрылася 15 сакавіка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Як расказалі суразмоўцы, у экспазіцыі прадстаўлены маштабныя жывапісныя палотны Уладзіміра Маркавіча Пасюкевіча і Анатоля Дзям’янавіча Шыбнёва, якія прысвечаны станаўленню беларускай дзяржаўнасці і з’яўляюцца яркім прыкладам манументальнага жывапісу сацрэалізму з характэрным патрыятычным гучаннем.

«Сучасная Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасобіла ў сабе гістарычны вопыт станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Яна грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа самастойна вызначаць свой лёс і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці», – падкрэслілі ў музеі.

Рэд., фота Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая