Выстава «Час жыцця / Час смерці» адкрыецца 17 красавіка ў 17.00 у магілёўскім музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
У склад экспазіцыі ўвойдуць работы, створаныя падчас Х Міжнародных майстар-класаў іканапісу, якія праходзілі ў верасні 2018 года ў Навіцы. У двухтыднёвым пленэры ўзялі ўдзел 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Літвы і Сербіі. Тэма форума – сюжэты ўсёй біблейскай гісторыі: ад старазапаветных часоў да эпохі Новага Запавету, ад смерці на крыжы да Ушэсця.
«Сярод малюнкаў можна знайсці абсалютна новыя трактоўкі вобразаў, якія спрадвеку існуюць у іканаграфіі і ўкараніліся ў чалавечай свядомасці, – адзначылі суразмоўцы. – Большасць «Навіцкіх» работ адрозніваюцца ад агульнапрынятых уяўленняў аб абразе як больш ці менш праўдзіва выкананай копіі ўжо існуючага ладу».
У музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі будзе прадстаўлена каля 50 абразоў, у ліку якіх выявы «Выгнанне з раю», «Патоп», «Ахвяра Аўраама»,«Пераход праз Чырвонае мора». Побач з творамі на пасійныя тэмы размесцяцца работы, якія паказваюць вобраз Хрыста ўваскрослага і сцэны вылячэнняў.
Для выставы падрыхтаваны пасляпленэрны каталог, які, акрамя рэпрадукцый, змяшчае важныя для ўвядзення ў тэматыку майстар-класаў тэксты Томаша Бількі і Артура Алексеюка (Хрысціянская тэалагічная акадэмія ў Варшаве).
Экспазіцыя «Час жыцця / Час смерці» прэзентавалася ў Акруговым музеі ў Новым Сончы, Нацыянальным музеі імя Андрэя Шаптыцкага ў Львове, Музеі Варшаўскай архіепархіі, Мастацкай галерэі ўніверсітэта культуры і мастацтваў у Мінску. У магілёўскім Музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі выстава будзе працаваць да 12 мая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»
17.04.2024 - 12:17
Аляксандр Жыгун: наша культурная спадчына дазваляе адчуваць сябе адзінай самабытнай сям'ёй
16.04.2024 - 18:00
16.04.2024 - 17:10
У Магілёве замежным гасцям паказалі беларускі абрад «Гуканне вясны»