RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выставачны праект «Святыні старажытнага Ноўгарада – святло, якое дайшло праз стагоддзі» адкрываецца сёння ў музеі Масленікава

Выставачны праект «Святыні старажытнага Ноўгарада – святло, якое дайшло праз стагоддзі», падрыхтаваны Дзяржаўным музейна-выставачным цэнтрам «РОСФОТО» і Наўгародскім дзяржаўным аб’яднаным музеем-запаведнікам, адкрыецца сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Як расказалі суразмоўцы, праект, прысвечаны іканапісным помнікам старажытнага Ноўгарада, адкрываецца ў межах Дзён духоўнай культуры Расіі ў Рэспубліцы Беларусь.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены дакладныя лічбавыя копіі абразоў, выкананыя спецыялістамі Наўгародскага музея і РОСФОТА, а таксама дарэвалюцыйныя і сучасныя фатаграфіі ўпрыгожвання храмаў і цэркваў.

«Высакаякасныя здымкі перадаюць характэрныя рысы шэдэўраў, створаных з сярэдзіны XI па канец XV стагоддзя, – расказалі ў музеі. – Абразы-святцы, прыклады Наўгародскай іканапіснай школы ўяўляюць разнастайнасць праяў духоўнай культуры і глыбіню традыцый».

Адкрыццё адбудзецца сёння, 25 кастрычніка, а 15:00.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая