RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Вытворчасць мармеладу ў Слаўгарадзе плануецца вывесці на поўную магутнасць восенню гэтага года

Вытворчасць жавальнага і жалейнага мармеладу ў Слаўгарадзе выйдзе на поўную праектную магутнасць ужо восенню гэтага года. Аб гэтым паведамілі на ПГУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» у час наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.

Дырэктар ААТ «Чырвоны харчавік» Яўген Свірыд расказаў аб інавацыйнай вытворчасці кандытарскіх вырабаў у Слаўгарадзе, яго магутнасцях і асартыменце прадукцыі. Праект запушчаны па ўказе нумар 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці». Вытворчасць выпускае новую імпартазамяшчальную і экспартна арыентаваную прадукцыю - розныя віды мармеладу: дыябетычны, з вітамінамі, нізкакаларыйны і гэтак далей.

У 2020 годзе на ПТВП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» наладзілі выпуск мёду, у сакавіку 2022-га запусцілі лінію па вытворчасці жавальнага мармеладу і цукерак. Філіял плануе выйсці на поўную праектную магутнасць ужо сёлета ў кастрычніку. На прадпрыемстве працуюць амаль 100 чалавек, з поўнай загрузкай магутнасцей дабавіцца яшчэ 20 работнікаў.

«Сёння прадпрыемства выходзіць на сваю праектную магутнасць, аднак гэты працэс не хуткі: ідзе адпрацоўка тэхналогіі, фармаванне змен і калектыва, - падкрэсліў Яўген Свірыд. - Усе гэтыя этапы мы ўжо прайшлі. Стаіць задача да канца гэтага года выйсці на праектную магутнасць - ёсць адпаведны план, у тым ліку па асваенні новых рынкаў. Мы паспяхова ідзем да гэтай мэты. У гэтай вытворчасці ёсць дзве асаблівасці - імпартазамяшчэнне і інавацыйныя тэхналогіі, некаторыя прыменены ў Беларусі ўпершыню. Сёння актуальныя прадукты без цукру, узбагачаныя вітаміннымі комплексамі. Выпусцілі прадукт, які дазволены для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, - мармелад, узбагачаны вітамінамі груп В і С».

Паступальна павялічваюцца аб'ёмы выпуску і ўводзіцца новы асартымент прадукцыі - такім чынам, растуць продажы. З канвеера філіяла выходзіць звыш 50 найменняў жалейнага і фармавага мармеладу на аснове пекціну, жэлаціну, карагінану і мадыфікаванага крухмалу. Тавар ідзе ў тым ліку на экспарт, большая частка прадукцыі адгружаецца ў Расію, таксама ёсць пастаўкі ў Казахстан, Узбекістан, Балгарыю і Грузію. «Мы даследуем рынак і даем людзям магчымасць азнаёміцца з нашым прадуктам, упэўніцца, што ён якасны і натуральны. У гэтым годзе мы плануем выпусціць і рэалізаваць больш за 2 тыс. т кандытарскіх вырабаў, з якіх каля 700 т будуць рэалізаваны на экспарт», - адзначыў Яўген Свірыд.

У праграму візіту прэм'ер-міністра таксама ўвайшлі наведванне гідралагічнага помніка прыроды «Блакітная крыніца» і знаёмства з турыстычным патэнцыялам Слаўгарадскага раёна, азнаямленне з вытворчасцю сыроў на філіяле «Слаўгарадскі» ААТ «Бабулін гладыш». У сустрэчы бяруць удзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Слаўгарадскага райвыканкама Андрэй Кажамякін.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая