RU BY EN 中文
Instagram

Вытворчасць палетных сталоў для аэрапортаў асвоена на магілёўскім заводзе «Строммашына»

Магілёўскі завод «Строммашына» асвоіў вытворчасць палетных сталоў, прызначаных для перамяшчэння гружаных палет (спецыяльная тара плоскай прамавугольнай канструкцыі для спрашчэння і рацыяналізацыі пагрузачна-разгрузачных работ з дапамогай спецтэхнікі) у транспартных сістэмах аэрапортаў.

Разліковы тэрмін службы палетнага стала – 10 гадоў, але яго можна і падаўжаць з выкананнем неабходнага капітальнага рамонту.

Першая партыя сталоў у колькасці 50 штук выраблена і адгружана заказчыку, як паведамілі на прадпрыемстве.

 mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая