Як працуюць кантактныя групы па COVID-19 у Быхаўскім раёне
08.12.2020 - 10:34
Адзін з напрамкаў кантактных груп па COVID-19 – сачыць за станам здароўя людзей, якія праходзяць амбулаторнае лячэнне дома.
Аляксандра Сцяпанава збіраецца на выезд. Яна ўрач кантактнай групы пры Быхаўскай раённай бальніцы. Яе задача – аб’ехаць каранавірусных пацыентаў. Іх у спісе нямала. На момант здымкі ў раёне зарэгістравана 80 выпадкаў пнеўманій. Ды і пацыенты з падазронымі сімптомамі звяртаюцца пастаянна.
Медыкі ўпэўнены, што захаванне элементарных правілаў прафілактыкі сапраўды здольна станоўча паўплываць на сітуацыю.
Переводчик