RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Як рыхтуюцца да свята «Купалле» ў Александрыі Дрыбінскі Дом рамёстваў

У Дрыбінскім раённым Доме рамёстваў поўным ходам ідзе падрыхтоўка да рэгіянальнага конкурсу «Купальскі вянок». Пра гэта паведамілі арганізатары свята Купалле («Александрыя збірае сяброў»).

Майстры робяць апошнія рыскі будучай конкурснай працы – купальскі вянок «Кветкавыя мары роднай зямлі».

«Вянок, даўжынёю ў 1 метр, робяць з прыродных матэрыялаў, якія сабраны на палях, лугах Дрыбінскага краю, - падзяліліся суразмоўцы. - У яго ўваходзіць больш за дзесяць відаў раслін, праца і старанне майстроў і, вядома ж, любоў да роднай, прасвяднай прыгажосцю зямлі».

Дарэчы, конкурс складаецца з дзвюх намінацыі: «Купальскі вянок» і «Галоўны ўбор».

Падвядзенне вынікаў адбудзецца 6 ліпеня на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Тут жа ў гасцей свята будзе магчымасць убачыць усе конкурсныя работы.

Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара (з архіва)

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая