Як у Горацкім ЦКРНіР знаходзяць індывідуальны падыход да асаблівых дзяцей (відэа)
13.12.2022 - 10:46
1 снежня стартаваў абласны дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Пра тых, каму патрэбна дапамога і падтрымка, і асабліва ў чароўны перадсвяточны час, калі дзеці чакаюць выканання жаданняў, – у рэпартажы з горада Горкі.
Маштабная акцыя «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» Беларускага дзіцячага фонду праводзіцца на Магілёўшчыне ўжо 11-ым разам. Яе часткай традыцыйна стане тэлемарафон на тэлеканале «Беларусь 4 Магілёў». Ён пройдзе ў прамым эфіры 16 снежня. Разам з гасцямі і гледачамі мы будзем збіраць сродкі для падтрымкі дзяцей з інваліднасцю і цяжкімі захворваннямі. Кожны працоўны калектыў і любы чалавек можа дапамагчы зрабіць жыццё асаблівых дзяцей лепшым.
Переводчик