Як у Клічаве адраджаюць беларускія культурныя традыцыі
13.10.2020 - 11:35
Таленты пачынаюць развіваць ужо ў трохгодак.
Ірына Недабоева, карэспандэнт:
– У былыя часы ў канцы ўборачнай нашы продкі пакідалі нязжатай адну невялікую паласу. Каласы збіралі ў сноп, перавязвалі стужкай і неслі дадому з традыцыйнымі песнямі і скокамі. Гэта і быў Багач. Гэты старадаўні абрад, надоўга забыты, адрадзілі ў Клічаўскім раёне. Адноўлена кожная дэталь: адзенне, рытуальныя песні і танцы. А галоўныя героі Багача, як і сотні гадоў таму, – дзеці.
Переводчик