RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Як у Магілёўскай вобласці дапамагаюць дарослым дзецям-сіротам (відэа)

Паводле апошніх звестак, у Беларусі пражывае крыху больш за 36 тыс. дзяцей-сірот ва ўзросце да 23 гадоў. Падтрымаць іх на шляху да самастойнага жыцця–клопат дзяржавы. І тут задзейнічаны розныя структуры: яны дапамагаюць атрымаць адукацыю, жыллё, працаўладкавацца.

Алгарытм суправаджэння дзяцей-сірот такі: з 18 гадоў маладыя людзі прыбываюць на першае месца працы або ў замацаванае за імі жыллё. Пакет дакументаў на кожнага перадаецца ў цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва.

У Ленінскім раёне Магілёва, да прыкладу, замацавана каля 140 такіх маладых людзей. Пра ўсе нюансы выплат, жыллёвага заканадаўства, прававыя нормы прадстаўнікі розных структур расказвалі падчас круглага стала з удзелам дзяцей-сірот, якіх цяпер будзе патранаваць цэнтр сацабароны.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая