Беларускі спартсмен Яўген Залатой атрымаў перамогу на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні ў балгарскім Плоўдзіве.
Удзел у спаборніцтвах мужчынскіх адзіночак прынялі 23 весляры, да фіналу 1 чэрвеня дайшла мацнейшая шасцёрка. У вырашальным заплыве Залатой атрымаў пераканаўчую перамогу з рэзультатам 6 мін. 41,09 сек., амаль на чатыры секунды апярэдзіўшы сярэбранага прызёра Стэфанаса Дускаса з Грэцыі. Тройку лепшых замкнуў румын Міхай Кіруцэ.
Папярэдні і паўфінальны заезды на турніры ў Плоўдзіве Яўген таксама завяршаў на першай пазіцыі. На мінулагоднім чэмпіянаце Еўропы Залатой заняў пятае месца ў фінале, а праз тры месяцы заваяваў серабро на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
Раней бронзавым прызёрам кантынентальнага форуму ў Балгарыі ў мужчынскай адзіночцы лёгкай вагі стаў беларус Мікіта Карнееў, яшчэ адна наша спартсменка Таццяна Клімовіч размясцілася на падагульняючай 12-й пазіцыі ў жаночай адзіночцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06