Званне «Ганаровы грамадзянін Краснапольскага раёна» прысвоена сярэбранаму прызёру летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года па акадэмічным веславанні, ураджэнцу Краснаполля Яўгену Залатому.

Прысваенне званне прайшло на малой Радзіме спартсмена падчас правядзення 20-га турніру па валейболе, прысвечанага памяці Пятра Любашэнкі, і сведчыць аб вышэйшай ступені прызнання асаблівых заслуг і дасягненняў.

«Пасля Алімпіяды прайшло ўжо больш за шэсць месяцаў. За гэты час было шмат сустрэч на розных узроўнях і ўзнагарод, але я чакаў сустрэчу менавіта з вамі, з тымі, хто шчыра хварэў, перажываў і так заўзята падтрымліваў мяне», - прызнаўся жыхарам Краснаполля Яўген.

У зале ФАК, дзе праходзілі турнір і цырымонія ўшаноўвання спартсмена, прысутнічала і першая настаўніца Яўгенія Залатога Юлія Андрыянава. Яна прысвяціла свайму вучню верш.

А затым была цёплая сустрэча з усімі, хто хацеў выказаць чэмпіёну словы падзякі.

Па матэрыялах mogilevnews.by