Палац культуры вобласці рыхтуе да свайго 45-гадовага юбілею вялікі святочны канцэрт у Магілёве. Пра гэта расказала намеснік дырэктара па культурна-дасугавай рабоце ўстановы культуры Юлія Сямёнава.
«У дзень нараджэння мы вырашылі падарыць гараджанам і гасцям горада вялікі святочны канцэрт. Гэта будзе наш падарунак для ўсіх тых людзей, якія падтрымліваюць і любяць нашы калектывы, – расказала яна. – На сцэне Палаца культуры вобласці выступяць усе творчыя калектывы нашай установы. Будуць прадстаўлены вакальныя і харэаграфічныя нумары. Большая частка канцэртнай праграмы будзе прадстаўлена прэм’ернымі нумарамі».
Акрамя гэтага, госці канцэрта пазнаёмяцца з гісторыяй самай вялікай установы культуры Магілёўскай вобласці, для гэтага арганізатары падрыхтавалі цікавы відэаролік.
Юбілейны канцэрт пройдзе 11 лістапада. Пачатак а 18.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць