Каманда Магілёўскай вобласці стала першым фіналістам другога сезона барцоўскай «Лігі храбрых».
У стартавым паўфінале, які праходзіў у Крычаве, магіляўчане ва ўпартым процістаянні выйгралі ў зборнай Гомельскай вобласці з вынікам 17:13. Сапернік барцоў Магілёўскай вобласці па фінальным матчы другога сезона гэтых спаборніцтваў вызначыцца 16 снежня пасля сустрэчы юных барцоў Мінскай вобласці і каманды Масквы. Калі спартсмены з расійскай сталіцы перамогуць, то студзеньскі фінал стане паўтарэннем вырашальнай сустрэчы дэбютнага сезона «Лігі храбрых» - год таму масквічы адолелі дружыну Магілёўскай вобласці з лікам 17:13.
На спаборніцтвах «Лігі храбрых» аб'яднаны тры віды барацьбы: вольная, грэка-рымская і жаночая. У склад кожнай каманды ўваходзяць па дзесяць спартсменаў. У агульны залік ідуць вынікі паядынкаў у трох відах. Турнір арганізаваны па сістэме з прамым выбываннем. У гэтым сезоне ў склады каманд уваходзяць юнакі і дзяўчаты 2008-2009 гадоў нараджэння, якія на пастаяннай аснове займаюцца спартыўнай барацьбой.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06