У лёгкаатлетычным манежы Брэста прайшлі першыя буйныя спаборніцтвы зімовага сезона па лёгкай атлетыцы – міжнародны турнір памяці Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Карбышава. У ім прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены дзвюх узроставых катэгорый: юнакі і дзяўчаты 2004–2005, а таксама 2006–2007 гадоў нараджэння з усіх рэгіёнаў Беларусі.
На рахунку прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці 3 залатыя, 5 сярэбраных і 5 бронзавых узнагарод. Пераможцай турніру стала эстафетная каманда дзяўчат у бегу 4х200 метраў (Аліна Кірыенка, Валерыя Волкава, Анастасія Дрозд, Карына Кавалькова), Анастасія Дрозд (трайны скачок) і Карына Кавалькова (бег на 60 м з бар’ерамі).
Генадзь Аляксандраў, mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню