RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З 1 лютага вырасце дапамога на дзяцей да трох гадоў

З 1 лютага 2021 года павялічваюцца памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

На першае дзіця памер дапамогі складзе Br472,92, на другое і наступных дзяцей – Br540,48, на дзіця-інваліда – Br608,04.

Тэмп росту сум названых выплат: 110,5% – у параўнанні з пераразлікам з 1 жніўня 2020 года і 116,6% – у параўнанні з пераразлікам з 1 лютага 2020-га.

У адпаведнасці з законам ад 29 снежня 2012 «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваюцца ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы двойчы на год: з 1 лютага і 1 жніўня.

Памер гэтай дапамогі на першае дзіця складае 35% ад сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у краіне за квартал; на другое і наступных дзяцей – 40%; на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння – 45%.

Для вылічэння дапамогі з 1 лютага ужыты памер сярэднямесячнай зарплаты за IV квартал 2020 года – Br1351,2.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая