Штогод у перыяд сезонных сельгасработ, з 1 мая па 31 кастрычніка, грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на скідку 50 працэнтаў ад кошту праезду ў паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа. Гэта прадугледжана ўказам «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў», паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Для куплі білета са скідкай трэба прад'явіць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама яго неабходна мець пры сабе ў час паездкі.
Ільгота не прадастаўляецца пры праездзе ў паяздах рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў паяздах гарадскіх ліній.
Ільготныя праязныя дакументы пенсіянеры па ўзросце могуць аформіць у білетных касах, на сайце pass.rw.by, з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама праз тэрміналы самаабслугоўвання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні