RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З 1 па 17 мая ветэранам ВАВ прадастаўлена права бясплатнага праезду ў цягніках па краіне і паміж Беларуссю і Расіяй

У адпаведнасці з Указам кіраўніка дзяржавы ад 19 сакавіка 2020 г. № 105 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны атрымалі права на бясплатны праезд у цягніках міжнародных зносін паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама ў цягніках унутрырэспубліканскіх зносін.

Так, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і суправаджаючым іх асобам (не больш за адну) прадастаўлена права на бясплатны праезд за кошт сродкаў Беларускай чыгункі (БЧ) у перыяд з 1 па 17 мая 2020 г.:

у купэйных вагонах і вагонах з месцамі для сядзення ў саставах цягнікоў, якія курсуюць у міжнародных зносінах паміж Беларуссю і Расіяй (выключэнне – транзітныя цягнікі №13/14 Масква – Берлін, № 17/18 Масква – Ніца, № 23/24 Масква – Парыж, № 30/29 Калінінград – Масква, № 80/79 Калінінград – Санкт-Пецярбург, № 148/147 Калінінград – Масква, № 360/359 Калінінград – Адлер, № 426/425 Калінінград – Чэлябінск і прычапныя вагоны Масква – Прага ў складзе цягнікоў № 27 Масква – Брэст, № 96 Брэст – Масква і № 655/656 Мінск – Брэст);

у вагонах любой катэгорыі (акрамя СВ) у складах цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных ліній і міжнародных ліній (у межах краіны) фарміравання БЧ.

Дакумент уступіў у сілу 19 сакавіка 2020 г.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая