RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З 1 снежня вадзіцеляў будуць штрафаваць за язду на летніх шынах

З сённяшняга дня вадзіцеляў будуць штрафаваць за язду на летніх шынах.

У адпаведнасці з ПДР, з 1 снежня па 1 сакавіка аўто з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна, легкавыя і грузапасажырскія транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 т, аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 т павінны быць забяспечаны зімовымі шынамі. Іх неабходна ўстанавіць на ўсе колы.

Зімовыя шыны механічных транспартных сродкаў, прызначаныя для эксплуатацыі на абледзянелым або заснежаным дарожным пакрыцці, павінны быць пазначаныя маркіраваным знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе або знакамі «М+S», «М&S», «МS» або «AllSeasons» і мець рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не меншую за 4 мм.

У ДАІ таксама нагадалі, што за нясвоечасовае абсталяванне транспартных сродкаў зімовымі шынамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч. 5 арт. 18.22 КаАП. За такое парушэнне можна атрымаць папярэджанне або штраф у памеры да 0,5 б. в.

Калі ж зімовыя шыны ўстаноўлены, але рэшткавая вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 мм, транспартны сродак будзе лічыцца няспраўным, і яму не дазволена ўдзельнічаць у дарожным руху. Адказнасць у такім выпадку надыходзіць па ч. 3 арт. 18.12 КаАП, згодна з якім кіраванне транспартным сродкам, які мае няспраўнасці, цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 1 б. в.

Паўторнае парушэнне на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання будзе кваліфікавацца па ч. 9 арт. 18.22 КаАП. За гэта парушальніку пагражае штраф у памеры ад 2 да 5 б. в.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая