У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава 17 верасня ў 16.00 адбудзецца адкрыццё выставы «Гісторыя грошай у манетах і банкнотах». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Экспазіцыя ўключае 1,6 тыс. арыгінальных экспанатаў, прадастаўленых расійскім калекцыянерам, пачынаючы з манет Старажытнай Русі і заканчваючы грашыма постсавецкага перыяду.

«Гэта адзіная перасоўная выстава такога маштабу, – адзначылі супрацоўнікі музея. – Унікальнасць яе ў тым, што тут прадстаўлены не толькі грашовыя знакі, але і кароткая гісторыя кожнага выпуску скрозь палітычныя падзеі».

Дарэчы, у Беларусі такая выстава экспануецца ўпершыню. Азнаёміцца з гісторыяй грошай можна да 13 кастрычніка.