З Краснаполля ў Чачэрск за 9 дзён на катамаранах і байдарках па рацэ Сож. Штогод летам вучні старэйшых класаў аграгарадка Яноўка Краснапольскага раёна праводзяць некалькі дзён у падарожжах.
Каманду школьнікаў мы сустрэлі на другі дзень воднага паходу. 16 падлеткаў пад кіраўніцтвам дарослых аглядаебеларускія краявіды. Першы прыпынак – вёска Бакоў у Чэрыкаўскім раёне.
Рэгіна Някрасава ў паходзе трэцім разам. Уражанні, сябры і, вядома, юнацкія прыгоды – вось чаму яна тут. Падчас воднага паходу ў школьнікаў шмат прыпынкаў. У абавязковай праграме – знаёмства з гісторыяй мясцовасці, наведванне славутасцяў.
Завяршаюць маршрут у Чачэрску. Горад на Гомельшчыне – апошняя кропка воднага паходу. Ужо зусім хутка яны сядуць за школьныя парты і абавязкова напішуць сачыненне «Як я правёў лета» з уражаннямі ад паходу па малой радзіме.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 14:36
03.05.2024 - 10:00
03.05.2024 - 09:40