RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З пяццю прызавымі месцамі вярнулася каманда Магілёўскай вобласці з Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў ЖКГ

Спаборніцтвы XIV зімовай Рэспубліканскай галіновай спартакіяды, удзел у якіх маглі прымаць і прадстаўнікі іншых галін, якія аб’ядноўваюцца Беларускім прафсаюзам работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, праводзіліся ў Мінскай вобласці на базе санаторыя «Нарачанка».

Ва ўрачыстых цырымоніях адкрыцця і закрыцця спартакіяды прыняў удзел першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла.

У складзе каманды Магілёўскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза выступіла 14 удзельнікаў ва ўсіх прадугледжаных палажэннем аб спаборніцтвах відах спорту: шашках, шахматах, дартсе, настольным тэнісе, плаванні, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, більярдзе.

За крок ад п’едэстала спыніліся Віялета Каржова (шашкі), Магілёўскае ГКУ дарожна-маставое прадпрыемства;

Вольга Сыцікава(більярд), Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў; Аладзін Аліеў (стральба з пнеўматычнай вінтоўкі), Дрыбінскі жылкамгас.

у плаванні – Ганна Муратава (Магілёўскі смеццеперапрацоўчы завод);

у більярдзе – Ігар Алянкоў (Брандбудпраект);

у шахматах – Павел Анціпенка (Магілёўскае ГКУ спецыялізаванае аўтапрадпрыемства).

На другую прыступку п’едэстала падняўся Руслан Дударэнка (плаванне), які прадстаўляе гасцініцу «Магілёў».

Па-за агульным конкурсам праводзіліся спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод кіраўнікоў. Першае месца заваяваў старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Павел Жуйкоў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая