RU BY EN 中文
Twitter Instagram

За 10 месяцаў бягучага года індывідуальныя прадпрымальнікі папоўнілі бюджэт Магілёўскай вобласці на Br62 млн

Br62 млн заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці індывідуальныя прадпрымальнікі за студзень-кастрычнік 2021 года. Удзельная вага паступленняў у бюджэт вобласці склала 4,5%, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Як растлумачылі суразмоўцы, асноўную долю склалі паступленні па падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br33,8 млн; па адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб – Br8,7 млн; па падатку на дабаўленую вартасць – Br8,3 млн, у тым ліку спаганяемым пры ўвозе тавараў на тэрыторыю Беларусі – Br5,4 млн; падаходным падатку з даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці – Br8 млн.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая