За мінулыя выхадныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 7 пажараў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Адно са здарэнняў здарылася ў гарадскім пасёлку Дрыбін. Як расказала суразмоўца, раніцай 42-гадовая гаспадыня разам з мужам сышлі на працу, старэйшы 15-гадовы сын дапамагаў суседзям пасвіць кароў на полі, сярэдні 12-гадовы сын гасцяваў у сябра, а ў доме заставаліся спаць двайняткі – 4-гадовыя Ульяна і Яна. Каля гадзіны дня з працы вярнулася мама, і ледзь яна адчыніла дзверы, як паваліў дым. У адным з пакояў гарэў ложак. Усхваляваная жанчына пачала шукаць дзяцей, але ў іх доме не было. Як высветлілася, калі пачаўся пажар, дзяўчынкі самастойна эвакуіраваліся на вуліцу і чакалі там бацькоў. Кемлівасці малых можна толькі здзіўляцца – з дапамогай падручных сродкаў яны здагадаліся адкрыць дзверы. І гэта выратавала ім здароўе, а можа і жыццё. У выніку пажару ў пакоі знішчана мэбля, закураны сцены і столь па ўсім доме. Меркаваная прычына пажару – свавольства дзяцей з агнём.
Як адзначыла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС, за 9 месяцаў бягучага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 8 пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:40
У Магілёве прыступілі да добраўпарадкавання дзіцячых пляцовак
25.04.2024 - 16:05
Выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам да Дня Перамогі праходзяць ва ўрачыстай атмасферы
25.04.2024 - 12:17
У Магілёўскай вобласці сёлета пабудуюць 15 новых станцый абезжалезвання