RU BY EN 中文
Twitter Instagram

За сем месяцаў індывідуальныя прадпрымальнікі Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br80,3 млн.

Br80,3 млн заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці індывідуальныя прадпрымальнікі за студзень-ліпень гэтага года. Удзельная вага паступленняў у бюджэце вобласці склала 6,3 працэнта, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
 
Асноўную долю склалі паступленні па: падаходным падатку з даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці - Br54,4 млн; адзінаму падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб - Br8,7 млн; падатку на дабаўленую вартасць - Br6,7 млн, у т.л. які спаганяецца пры ўвозе тавараў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь - Br4,2 млн.
 
Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая