RU BY EN 中文
Twitter Instagram

За тры месяцы ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 450 новых кватэр

За тры месяцы ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 450 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 63,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне рэгіёна.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 7,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 11,2 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 5,5 тыс. квадратных метраў.

Для шматдзетных сем'яў уведзена ў эксплуатацыю 5,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 29,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, ці 46,1% ад агульнага ўводу па вобласці.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая