RU BY EN 中文
Twitter Instagram

За выхадныя дні супрацоўнікі МНС патушылі шэсць пажараў у Магілёўскай вобласці

За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 6 пажараў. У ходзе аператыўнай працы выратавалі 3 жылыя дамы і 2 гаспадарчыя пабудовы, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Так, у суботу ўвечары гарэў прыватны жылы дом па вуліцы Садовай у аграгарадку Любінічы Шклоўскага раёна. Выратавальнікаў выклікалі суседзі. На вуліцы падраздзяленне МНС сустракала 54-гадовая гаспадыня жылля, якая паведаміла, што ў доме нікога няма. Пажар аператыўна ліквідавалі: у выніку здарэння пашкоджана маёмасць і закураныя сцены ў доме. Меркаваная прычына ўзгарання – кароткае замыканне электраправодкі.

Яшчэ адно здарэнне адбылося ў нядзельны вечар у вёсцы Сямікаўка Бялыніцкага раёна. Загарэўся нежылы дом, які належыць 80‑гадоваму жыхару суседняй вёскі. Агонь не пашкадаваў будынак: знішчана 80 кв. м даху, пашкоджана 30 кв. м перакрыцця і маёмасць у доме.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая