Летні лес багаты не толькі на ягады і грыбы, але і на людзей, якія заблудзіліся ў гушчарах. Толькі 17 жніўня ратавальнікі ўдзельнічалі ў пошуках трох чалавек. Ніхто не пацярпеў, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Днём у лесе каля аграгарадка Заводская Слабада Магілёўскага раёна заблукаў 54-гадовы магілёвец. Усвядоміўшы, што не можа выйсці з лесу самастойна, ён патэлефанаваў па тэлефоне 101. Дзве гадзіны пошукаў далі станоўчы вынік: работнікі лясніцтва выявілі зніклага мужчыну.
А 15.35 супрацоўнікі МУС і работнікі МНС выехалі на пошукі 61-гадовага жыхара Крычава ў лясны масіў каля в. Каранец Крычаўскага раёна. Пенсіянер сам знайшоў выхад з лесу.
Каля 21.00 дапамога ратавальнікаў спатрэбілася мужчыну 1942 года нараджэння, які заблукаў каля в. Бярозавічы Бабруйскага раёна. На шчасце, і гэты аматар дароў лясных самастойна выбраўся з гушчары.
У МНС нагадалі аб мерах засцярогі пры наведванні лесу. «Адпраўляючыся ў грыбы ці ягады, абавязкова папярэдзьце пра гэта сваіх родных і знаёмых, – падкрэсліла Вольга Нехарошых. – Апранайце зручную, непрамакальныя вопратку і абутак. Не лішнім будзе прыхапіць ваду, лекі, нож, ежу, запалкі. Абавязкова вазьміце з сабой мабільны тэлефон з зараджанай батарэяй. І лепш за ўсё не хадзіць у незнаёмы лес».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45