Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 14 раёнах Магілёўскай вобласці. Адпаведныя меры прыняты ў Бялыніцкім, Быхаўскім, Глускім, Клімавіцкім, Клічаўскім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Магілёўскім, Мсціслаўскім, Асіповіцкім, Хоцімскім, Чавускім і Шклоўскім раёнах, паведамілі ў Мінлясгасе.
«У сувязі з гарачым і сухім надвор’ем, узнікненнем высокай пажарнай небяспекі, уведзена забарона на наведванне лясоў грамадзянамі, а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага, – удакладнілі ў ведамстве. – Парушальнікам гэтай забароны можа пагражаць папярэджанне або штраф да 25 базавых велічынь».
Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта, па якой можна адсочваць увядзенне і зняцце абмежаванняў у сваім рэгіёне. Карта аператыўна абнаўляецца.
Чакаецца, што гарачае надвор’е на гэтым тыдні захаваецца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 17:16
Асабісты прыём грамадзян 15 траўня правядзе старшыня Магілёўскай абласной Рады дэпутатаў
03.05.2024 - 11:13
03.05.2024 - 10:47