RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Забарона на наведванне лясоў уведзена ў шасці раёнах Магілёўскай вобласці

Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 6 з 21 раёна Магілёўскай вобласці. Адпаведныя меры дзейнічаюць у Краснапольскім раёне з 7 чэрвеня, Касцюковіцкім і Хоцімскім – з 9 чэрвеня, Бялыніцкім – з 11 чэрвеня, а Быхаўскім і Асіповіцкім раёнах – з сённяшняга дня, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

«У сувязі з гарачым і сухім надвор’ем, узнікненнем высокай пажарнай небяспекі, уведзена забарона на наведванне лясоў грамадзянамі, а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага, – удакладнілі ў ведамстве. – Парушальнікам указанай забароны можа пагражаць папярэджанне або штраф да 25 базавых велічынь».

Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта, па якой можна адсочваць увядзенне і зняцце абмежаванняў у сваім рэгіёне. Карта аператыўна абнаўляецца.

У Беларусі ўсталявалася анамальна гарачае надвор’е з тэмпературным фонам значна вышэйшым за кліматычную норму, што абумовіла павышэнне ўзроўню пажарнай небяспекі. Спякота захаваецца да канца тыдня. Будзе пераважна без ападкаў, магчымыя толькі невялікія дажджы лакальнага характару. Аранжавы ўзровень небяспекі з прычыны спякоты аб’яўлены ў Беларусі на самыя блізкія дні, 12-15 чэрвеня.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая