У Магілёве 20 мая ў 17.30 пачнецца плогінг-забег. Працягласць маршруту – каля 3 км. Старт ад вуліцы Турава (паркоўка на месцы былога міні-рынку).
Дабрацца да месца збору можна аўтобусамі № 24 і № 28, прыпынак «Вуліца Турава».
Удзельнічаць у забегу могуць усе жадаючыя –неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю. Усе падрабязнасці аб туры і рэгістрацыя тут: http://ploggingby.tilda.ws/ploggingtour.
Плогінг –маладырух, які набірае папулярнасць ва ўсім свеце. Ідэя аб’яднаць бег з уборкай прыйшла ў галаву шведскаму актывісту Эрыку Альстрэму ў 2016 годзе, калі ён вярнуўся ў Стакгольм c гарналыжнага курорта і ўбачыў смецце на вуліцах роднага горада. У назве сышліся словы plocka upp, на шведскім «забіраць», і jogging – «бег трушком».
Плогінг-забег у Магілёве –частка плогінг-тура, які праходзіць у Беларусі з 15 па 23 мая. Яго ўдзельнікі ладзяць забегі ў розных участках абласных гарадоў і Мінску.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.05.2024 - 16:52
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 25 мая
20.05.2024 - 15:46
Удзельнікамі спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» стануць 240 акцябрат рэгіёну
20.05.2024 - 13:18
У Дзень абароны дзяцей Магілёў упершыню прыме «Зялёны марафон»
18.05.2024 - 16:59