RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 292, якім зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, асноўныя палажэнні якой адобраны шостым Усебеларускім народным сходам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Праграмай вызначаны мэты, задачы, прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігоддзе, меры па іх рэалізацыі, мэтавыя індыкатары развіцця галін, сфер эканомікі і рэгіёнаў, а таксама чаканыя вынікі.

Галоўнай яе мэтай абрана забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і росту дабрабыту грамадзян за кошт мадэрнізацыі эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэння камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі чалавека.

Развіццё Беларусі будзе грунтавацца на такіх прыярытэтах, як шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр, накіраваных на ўмацаванне ўзаемнага даверу паміж дзяржавай і грамадствам, дзяржавай і чалавекам, дзяржавай і бізнесам. Для гэтага праграмай прадугледжана вырашэнне найбольш актуальных для кожнага грамадзяніна нашай краіны пытанняў: даходы, занятасць, даступнае жыллё, бяспечны транспарт, даступныя і высокатэхналагічныя паслугі ў ахове здароўя, якасная адукацыя, развіццё рэгіёнаў. Асновай для дабрабыту людзей стане рост даходаў на 20,2%.

З мэтай павышэння якасці дзяржаўнага кіравання намечаны пераход да паўнавартаснай галіновай палітыкі. У прыватнасці, зроблены акцэнт на распрацоўку стратэгій развіцця галін, прасоўванне інтарэсаў прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, перш за ўсё на знешніх рынках.

Вынікам рэалізацыі праграмы стане якасна новы ўзровень эканамічнага развіцця дзяржавы і адпаведна дабрабыту і якасці жыцця людзей.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая