RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Задача нумар адзін - пасеяць азімыя на працягу тыдня. Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад кіраўніка Мінсельгасхарча

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў падрабязны даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Крупко аб сітуацыі, якая складваецца ў сельскай гаспадарцы ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У ліку асноўных абмеркаваных праблемных пытанняў - сяўба азімых культур, якая зацягнулася, і запаволенне тэмпаў уборкі ўраджаю бульбы, у некаторых раёнах - цукровых буракоў, а таксама кукурузы на сілас.

Па выніках даклада Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў. У прыватнасці, ураду, кіраўніку Мінсельгасхарча сумесна з губернатарамі - актывізаваць сельскагаспадарчыя работы і, калі магчыма, весці сяўбу азімых у тым ліку да позняга вечара, а дзе ёсць магчымасць, і ноччу. Задача нумар адзін - пасеяць азімыя на працягу тыдня.

Таксама міністру і ўраду даручана праз тыдзень арганізаваць нараду ў кіраўніка дзяржавы з дакладам аб канкрэтных выніках праведзенай работы.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая