RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Закладка сельгаспрадукцыі ў стабілізацыйны фонд пачата ў Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці плануецца закласці фонд сельскагаспадарчай прадукцыі для забеспячэння жыхароў рэгіёна ў міжсезонны перыяд на леташнім узроўні.

Запасы агародніны і садавіны фарміруюцца па меры ўборкі гэтых сельскагаспадарчых культур і будуць зроблены ў поўным аб'ёме. Закладка фонду сельгаспрадукцыі поўнасцю завершыцца ў вобласці да 15 лістапада.

Як адзначылі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, арганізацыі АПК толькі пачалі ўборку садавінагароднінай прадукцыі, таму па аб'ёмах гаварыць пакуль рана.

Ужо пачата закладка сталовых буракоў, бульбы і цыбулі, следам пойдзе морква і ў канцы кастрычніка - капуста.

У працэсе фарміравання стабілізацыйных фондаў прымаюць удзел 6 сельскагаспадарчых арганізацый вобласці, сярод якіх як дзяржаўныя прадпрыемствы, так і сялянска-фермерскія гаспадаркі: КФХ «Дуброўская гародніна» (Глускі раён), ТАА «ВЕОМ» (Бабруйскі раён), ААТ «Рассвет ім. К.П. Арлоўскага» (Кіраўскі раён), ААТ «Фірма «Кадзіна», ТАА «АРНІКА-Агра» і ФГ «Зайцава В.М.» (Магілёўскі раён). Свой важкі ўклад у фарміраванне харчовай бяспекі рэгіёну ўнясе і аблспажыўкааперацыя.

Аб'ёмы закладкі сельгаспрадукцыі ў стабфонд Магілёўскай вобласці сфарміраваны зыходзячы з патрэбнасцей гандлёвых сетак. Так, ад арганізацый АПК і аблспажыўсаюза сёлета паступіць на захоўванне 6050 тон бульбы, 2515 тон капусты, 1238 тон морквы, 660 тон буракоў, 1513 тон цыбулі, 2382 тоны яблыкаў.

Дарэчы, ва ўсіх пералічаных вышэй арганізацыях створаны неабходныя ўмовы, каб на ўвесь перыяд захоўвання і рэалізацыі агародніна і садавіна не страцілі таварнага віду і смакавых якасцей.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая