Законапраект аб Усебеларускім народным сходзе вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Праект закона «Аб Усебеларускім народным сходзе» размешчаны на сайце «Прававы форум Беларусі».

«Грамадскае абмеркаванне будзе праводзіцца з 24 кастрычніка да 2 лістапада ўключна, – расказаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Андрэй Мацельскі. – Прапановы па змесце законапраекта можна ўнесці непасрэдна на прававым форуме. Арганізатары грамадскага абмеркавання іх абагульняюць і выкарыстоўваюць пры далейшай дапрацоўцы законапраекта».

Згодна з праектам закона Усебеларускі народны сход з’яўляецца найвышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.

Арганізатар грамадскага абмеркавання – Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Акрамя таго, сёння ж вынесены на грамадскае абмеркаванне і праект закона «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Арганізатар грамадскага абмеркавання – Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў.

Свае заўвагі і прапановы па двух законапраектах можна выказаць у спецыяльнай тэме на прававым форуме Беларусі.

БЕЛТА