RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Закрыццё трэцяга працоўнага семестра 2019 года правядуць у Магілёве 6 снежня

Закрыццё трэцяга працоўнага семестра 2019 года правядуць у Магілёве 6 снежня. Мерапрыемства адбудзецца на базе СШ № 46, паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

Стартуе мерапрыемства ў 14.00 каля ўвахода ва ўстанову адукацыі з адкрыцця памятнай таблічкі «Пабудавана з удзелам студатрада». Гэтым летам на ўзвядзенні гэтага аб’екта працавала 7 будаўнічых атрадаў у складзе больш за 90 чалавек з Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і архітэктурна-будаўнічага каледжа.

Затым у актавай зале школы пройдзе ўшанаванне найлепшых камандзіраў, камісараў, байцоў студатрадаў, начальнікаў тэрытарыяльных штабоў і штабоў працоўных спраў, наймальнікаў Магілёўскай вобласці.

У фае ўдзельнікі і госці змогуць пазнаёміцца з выставачнай экспазіцыяй «Біяграфія маладосці нашай».

У 2019 годзе ў Магілёўскай вобласці было створана 257 студэнцкіх атрадаў, якія аб’ядналі больш за 3 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая