У 188-й гвардзейскай інжынернай брыгадзе праходзіць збор вадалазных падраздзяленняў інжынерных войскаў Узброеных Сіл Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У ваенным ведамстве расказалі, што падчас збору вайскоўцы праходзяць вадалазную падрыхтоўку і праверку гатоўнасці да спускаў, а таксама выконваюць нарматывы ў розных тыпах рыштунак.

Завершаць зборы для ваенных вадалазаў іспыты на прысваенне і пацвярджэнне класнай кваліфікацыі.

БЕЛТА