RU BY EN 中文
Instagram

Зборная Беларусі заваявала пяць медалёў на чэмпіянаце па прафмайстэрстве «Абілімпікс» у Маскве

Зборная Беларусі заваявала пяць медалёў на міжнародных адкрытых спаборніцтвах у рамках нацыянальнага чэмпіянату «Абілімпікс» у Маскве. Аб гэтым паведамляе Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі.

Першае месца ў кампетэнцыі «Кандытарская справа» заваявала навучэнка Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа Марыя Баранава. Другое месца ў кампетэнцыі «Кравец» - у Святланы Сахацкай (Мінскі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі), а ў кампетэнцыі «Выканальніцкае майстэрства (вакал)» - у Алеся Радзецкага (Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі).

Зборная прывезла два трэція месцы. У кампетэнцыі «Візаж» бронза ў Алісы Рабцавай (Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж), у кампетэнцыі «Фларыстыка» - у Марыі Кароль (Мінскі дзяржаўны каледж рамесніцтва і дызайну імя М.А. Кедышкі).

Беларуская зборная таксама прывезла дадому перамогу ў агульнакамандным заліку, заняўшы першае месца сярод 17 краін-удзельніц.

Спаборніцтвы па прафесійным майстэрстве сярод людзей з інваліднасцю «Абілімпікс» - знакавая падзея, якая аб'ядноўвае таленавітых прафесіяналаў з розных куткоў свету для дэманстрацыі іх навыкаў, сілы духу і волі да перамогі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая