Зборная каманда Магілёўскай вобласці стала пераможцай рэспубліканскіх спаборніцтваў «Беларуская юнацкая ліга бокса»-2023. Яны праводзяцца сярод юнакоў 13-14 гадоў у камандным фармаце ў выглядзе матчавых сустрэч паміж зборнымі абласцей і Мінска з мэтай прагляду перспектыўных спартсменаў, адбору ў юнацкую зборную краіны.
На папярэднім этапе зборная Магілёўшчыны выйграла ўсе 6 матчавых сустрэч. У фінале спаборніцтваў, які прайшоў у Жлобіне (Гомельская вобласць), каманда Магілёўскай вобласці сустрэлася са зборнай Віцебшчыны. Лік баксёрскіх паядынкаў нічыйны - 8:8. Але перамога ў рэспубліканскіх спаборніцтвах прысуджана камандзе Магілёўскай вобласці, бо яна выйграла матч (з лікам 10:6) з віцебскімі сапернікамі на папярэднім этапе.
За каманду-пераможцу выступілі 10 юных баксёраў з Магілёўскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў «Спартак-35», а таксама па двое бабруйчан і крычаўлян, па адным прадстаўніку Слаўгарада і Магілёва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 11:49
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13