Буйныя дыспетчарскія пункты хуткай дапамогі плануюць стварыць у Магілёўскай вобласці. Згодна з канцэпцыяй развіцця службы ХМД у Беларусі, на выклік будзе выязджаць самая блізкая брыгада, незалежна ад яе прыналежнасці да рэгіёна. Усё гэта робіцца для таго, каб забяспечыць максімальна аператыўнае і эфектыўнае аказанне экстранай медыцынскай дапамогі ў розных раёнах, гарадах і нават аддаленых вёсках.

ТРК «Магілёў»