На базе Магілёўскай дзіцячай областнай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё філіяла кафедры педыятрыі №2 з курсам ФПК і ПК Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Гацко, старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Малашка, рэктар ВДМУ Аляксей Чуканаў, загадчык кафедры Людміла Жураўлёва, старшыня Магілёўскай областнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Аляксандр Басенка, кіраўніцтва і медперсанал дзіцячай бальніцы.


У рэжыме відэасувязі з гэтай знамянальнай падзеяй магіляўчан павіншавала першы намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Богдан.

Таксама ў гэты дзень рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Аляксей Чуканаў і галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігар Каско падпісалі пагадненне аб узаемным супрацоўніцтве.


Як адзначыў Ігар Барысавіч, гэта пагадненне накіравана на садзейнічанне ўмацаванню станоўчага іміджу айчыннай медыцыны і медыцынскай адукацыі на рэгіянальным і рэспубліканскім узроўнях, прасоўванне дасягненняў сучаснай беларускай медыцынскай навукі.

Валерый Малашка адзначыў, што гэты дзень – значная веха ў гісторыі медустановы.


– Я сапраўды вельмі рады бачыць кожнага з вас, таму што немалая частка майго жыцця прайшла ў гэтай установе, – сказаў Валерый Анатольевіч. – Наступны год – юбілейны для дзіцячай абласной бальніцы: 50 гадоў. А сённяшняе падпісанне пагаднення і адкрыццё філіяла кафедры медыцынскага ўніверсітэта – гэта пэўная веха і ў гісторыі аховы здароўя Магілёўшчыны.

Ён падкрэсліў, што ў бальніцы створана добрая матэрыяльна–тэхнічная база, сканцэнтраваны ўсе віды медыцынскай дапамогі дзецям. І не толькі Магілёўскай вобласці – сюды звяртаюцца і з іншых рэгіёнаў.

– Вельмі важна, што кадры працуюць не проста актыўна, а з душой, з добрым настроем. Бальніца заўсёды славілася добразычлівым стаўленнем да дзяцей і бацькоў. І гэта важна, каб тыя спецыялісты, якія прыйдуць сёння ў педыятрычнае звяно, захоўвалі гэтыя традыцыі, – адзначыў Валерый Малашка.


Ён нагадаў, што ў 1998 годзе першы з'езд урачоў у многім вызначыў шлях развіцця аховы здароўя. Тады Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падтрымаў пабудову чатырохузроўневай сістэмы аказання дапамогі дзецям – і гэта паказала сваю эфектыўнасць.

Валерый Анатольевіч таксама адзначыў, што сёння канцэнтрацыя медыцынскай дапамогі на адзінай педыятрычнай базе дае магчымасць аказваць яе своечасова і якасна. Лекар не застаецца сам–насам з пацыентам – ён можа атрымаць параду і неабходную інфармацыю для вырашэння клінічнага выпадку.


Аляксандр Басенка ўручыў Ігару Каско сертыфікат на ўзбуйненне матэрыяльна–тэхнічнай базы медустановы.

25 верасня стала для абласной дзіцячай бальніцы знамянальнай датай, якая адкрывае новую старонку ў гісторыі не толькі магілёўскіх устаноў аховы здароўя, але і ўсёй медыцынскай навукі рэгіёна. А падпісанне пагаднення аб узаемным супрацоўніцтве – гэта не фінішная рыса, а старт новай, маштабнай сумеснай працы.


 mogilevnews.by