У новы корпус Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы завозяць абсталяванне. Ужо завяршылі пусканаладачныя работы новага апарата МРТ. Яго вельмі чакалі ў шпіталі. У новы корпус пераедзе служба ранняга ўмяшання і рэабілітацыі. З'явіцца магчымасць на адной пляцоўцы аказваць спецыялізаваную дапамогу для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.

ТРК «Магілёў»