Больш за 7000 чалавек ужо прышчапіліся ад грыпу ў Магілёўскай вобласці. У краіне стартавала штогадовая кампанія вакцынацыі. У рэгіён завезлі расійскую вакцыну «Грыпол+» для бясплатнай імунізацыі людзей з групы рызыкі. Хутка чакаюць платныя вакцыны іншых вытворцаў. Падчас абласной акцыі «Пачні з сябе» першымі прыйшлі па вакцыну, вядома, медыкі.

ТРК «Магілёў»