RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Журналісты Магілёўскай вобласці - сярод пераможцаў і лаўрэатаў «Залатой ліцеры»

На lll Форуме медыйнай супольнасці Беларусі ў Брэсце адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XIX Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара». Усяго сёлета было пададзена больш за 400 заявак.

У ліку пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу - журналісты Магілёўшчыны. Так, запаветнай статуэткі ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і турызму» сярод рэгіянальных і карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармагенцтваў і сеткавых выданняў удастоены калектыў аўтараў інфармацыйнага агенцтва «Бабруйск Медыя».

Дыплом лаўрэата конкурсу ўручаны інфармацыйнаму агенцтву «Магілёўскія ведамасці» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы культуралагічнай, гісторыка-краязнаўчай тэматыкі», у намінацыі «Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі» лаўрэатам стаў галоўны рэдактар газеты «Веснік Магілёва» Юрый Пракапенка. Таксама дыплом лаўрэата ў намінацыі «Лепшы рэпарцёр раённай газеты» атрымала карэспандэнт бялыніцкай раённай газеты «Зара над Друццю» Лілія Апаровіч.

Юлія Таранава

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая