RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Журналісты Магілёўскай вобласці – у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава»

Вызначаны вынікі рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава» – найлепшыя аўтары і самыя цікавыя матэрыялы на тэму сям’і. Сярод пераможцаў ёсць і журналісты Магілёўскай вобласці.

Так, у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ» другое месца заняла уласны карэспандэнт па Магілёўскай вобласці выдавецкага дома «Беларусь сёння» Вольга Кісляк.

Асобна былі адзначаны фотапублікацыі. Тут першае месца заваяваў фотакарэспандэнт выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Андрэй Сазонаў.

У намінацыі «Найлепшыя фотаматэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ» пераможцай стала фотакарэспандэнт раённай газеты «Святло Кастрычніка» Наталля Манусава.

Усяго на конкурс было пададзена 104 работы, з іх 18 – з рэспубліканскіх СМІ. Сярод рэгіёнаў самымі актыўнымі ўдзельнікамі аказаліся журналісты Гомельшчыны (яны прадставілі 21 працу) і Магілёўшчыны (18).

Як падкрэсліла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Лілія Ананіч, асаблівасцю цяперашняга конкурсу стала вельмі яркае і масавае творчае прадстаўленне абласных і раённых медыя.

Конкурс «Моцная сям’я – моцная дзяржава» праходзіць у краіне ўжо пятнаццаць гадоў запар. Вынікі па традыцыі падводзяць напярэдадні Дня маці.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая