Жыхароў абласнога цэнтра запрашаюць далучыцца да аўтапрабегу «Магілёў – Боркі»
18.03.2021 - 16:24
Жыхароў абласнога цэнтра 20 сакавіка запрашаюць далучыцца да аўтапрабегу «Магілёў – Боркі». Мерапрыемства стане часткай маштабнай патрыятычнай акцыі «Памяць», прымеркаванай да Дня памяці Хатынскай трагедыі.
Аўтакалона адправіцца ад ГЦ «Е-сіці» ў 9.00. Па прыбыцці ў канчатковы пункт маршруту магілёўцы далучацца да ўдзельнікаў мітынгу-рэквіема «Усенародны боль і памяць», прысвечанага памяці спаленых жыхароў вёскі Боркі Кіраўскага раёна.
Памяць – гэта тое, што нас аб’ядноўвае. Мы разам успамінаем гэтую жудасную трагедыю, якая аддаецца болем у нашых сэрцах!
Ред.
Переводчик